Усе пацярпелыя - жыхары Краснадарскага краю, якія прыехалі ў данскі рэгіён на заробкі.

Выбух прагрымеў сёння, 12 ліпеня, у прамежку з 3 да 4 гадзін на пляжы ля возера «Салёнае», размешчанага ў раёне горада Батайск, паведамляе прэс-служба ГУ МУС Расеі па Растоўскай вобласці. 
Двое мужчын атрымалі аскепкавыя раненні, жанчына параненая ў сцягно. Зараз яны ў ЦРБ Батайск. 
Паліцыянты канфіскавалі на месцы выбуху металічныя аскепкі выбуховага прыстасавання, якія перададзены на экспертызу. У цяперашні час высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, а таксама паходжанне выбуховага прыстасаваньня і яго тып.